30089.1612367040.08237a9197~-~media--508e2b1d--query

Аддзел адукацыі Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта

247500, Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, г. Рэчыца,вул. Навумава, д. 49

8 (02340) 76737

gimnaziya@rechitsa-edu.gov.by

(для дзелавой перапіскі)

Рэчыцкая раённая гімназія імя В.Ф.Маргелава – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая ўпэўнена глядзіць у будучыню і ідзе ў нагу з перадавымі адукацыйнымі тэхналогіямі.

Каманда навучэнцаў і педагогаў Рэчыцкай гімназіі матывавана на дасягненне высокіх паказчыкаў у адукацыйным працэсе. Рэзультатыўнасць удзелу ў інтэлектуальных спаборніцтвах - лепшае пацвярджэнне эфектыўнай дзейнасці педагагічнага калектыву.

На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі (5-9 класы) ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўні англійскай і нямецкай моў і матэматыкі.

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (10-11 класы) ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўні навучальных прадметаў "Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія", "Грамадазнаўства", "Руская мова", "Англійская мова", "Нямецкая мова".

Адукацыйнае асяроддзе гімназіі ўключае:

  • шырокі спектр факультатыўных заняткаў;
  • высокі ўзровень развіцця алімпіяднага руху;
  • арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў у супрацоўніцтве з вучонымі і выкладчыкамі ўстаноў вышэйшай адукацыі;
  • удзел у розных інтэлектуальных спаборніцтвах і конкурсах, турнірах і Інтэрнэт-алімпіядах.

Перад Рэчыцкай раённай гімназіяй імя В.Ф, Маргелава, мэтай работы якой з'яўляецца падрыхтоўка вучня да самастойнага дарослага жыцця, паўстае задача фарміравання ў дзяцей навыкаў даследчай дзейнасці. Навучэнцы гімназіі традыцыйна актыўныя ў даследчых конкурсах і турнірах.

Алімпіядны рух з'яўляецца неад'емнай часткай адукацыйнага працэсу ў нашай установе адукацыі. У гімназіі склалася пэўная сістэма падрыхтоўкі гімназістаў да ўдзелу ў прадметных алімпіядах. У рамках алімпіяднага руху мы стараемся забяспечыць пераемнасць і бесперапыннасць у рабоце з адоранымі вучнямі на ўсіх ступенях адукацыі. Праца педагогаў у камандзе апраўдвае сябе на практыцы. Узаемадапамога, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў, высокі ўзровень матывацыі - прынцыпы, на якіх заснавана праца з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі.

З мэтай стварэння інфармацыйнага і прадметна-развіваючага адукацыйнага асяроддзя на аснове рэалізацыі STEM-падыходу, накіраванага на фарміраванне і развіццё функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў для далейшага прафесійнага самавызначэння на базе Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.Ф.Маргелава працуе інжынерна-тэхнічны цэнтр. На базе цэнтра ствараецца адукацыйна-развіваючае асяроддзе для развіцця STEM-пісьменнасці навучэнцаў і педагогаў праз правядзенне розных адукацыйных мерапрыемстваў для навучэнцаў раёна, метадычных семінараў для педагогаў, а таксама рэалізацыю праектаў, акцый і ініцыятыў.  

Мы ганарымся дасягненнямі нашых навучэнцаў і спадзяемся, што ў будучыні яны стануць гонарам сваёй сям'і, гімназіі, малой Радзімы, а ў выніку - усёй Беларусі.

ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ   

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ РЭСУРСЫ

© 2026 ДУА “Рэчыцкая раённая гімназія імя В.Ф.Маргелава”
247500, Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, г. Рэчыца, вул. Навумава, д. 49
8 (02340) 76737 
gimnaziya@rechitsa-edu.gov.by (для дзелавой перапіскі)

Офіцыйны сайт ДУА "Рэчыцкая раённая гімназія імя В.Ф.Маргелава"  www.rchgymn.by 

Рэгістрацыйнае пасведчанне № 5142545020 ад 04.12.2025 года (актуалізацыя ад 28.01.2026 года) у Дзяржаўным рэгістры ІР і ІЗ